Маці-галадоўніца: Здавацца не буду!


Наталля Шкадун, шматдзетная маці з Магілёва, не збіраецца спыняць сваю галадоўку нават пасля сустрэчы з мясцовымі ўладамі. Паводле Наталлі Шкадун, у гарвыканкаме ёй так і не запрапанавалі годнага жытла.

Шматдзетная маці разам з васьмю чальцамі сям’і жыве ў трохпакаёвай кватэры плошчаю 63 квадратныя метры. Сама Наталля – лекарка, ганаровы донар – ад дзяржавы атрымала толькі Ганаровы ордэн маці, хоць сям’і трэба жытло, а не ўзнагароды.

Наталля Шкадун сумняецца ў хуткім і эфектыўным развязанні праблемы з боку мясцовых уладаў: “Але прынамсі я прыцягнула ўвагу да гэтай праблемы, бо, аказваецца, не адна я такая. 11 гадоў, вядома, ніхто не чакаў сваёй кватэры, але ёсць жанчыны, што па пяць гадоў чакаюць. Праблема існуе, і дзяржава мусіць яе вырашыць”.

Галадоўку Наталля Шкадун трымае з 9 снежня.

belsat.eu
https://youtu.be/-Z-_CgAwGHk

Глядзі таксама
Каментары