Швейцарыя пашырыла санкцыі ў дачыненні Беларусі


Як паведаміў 30 красавіка швейцарскі Дзяржаўны сакратарыят у эканамічных справах, у спіс прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, якім забаронены ўезд у Швейцарыю і чые актывы на яе тэрыторыі падлягаюць замарожванню, унеслі яшчэ 68 прозвішчаў.

У спіс таксама дадалі 32 кампаніі, большасць з якіх звязаная з беларускім бізнесоўцам Уладзімірам Пефціевым.

Такім чынам, Швейцарыя, якая не ўваходзіць у Еўразвяз, падтрымала санкцыі ЕЗ, прынятыя сёлета ў лютым і сакавіку.

Цяпер швейцарскія санкцыі ў дачыненні Беларусі закранаюць 243 асобы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары