На сафары ў… Крым


Першы ў Еўропе сафары-парк адкрыўся на Крымскай паўвыспе ва Украіне, паміж курортнымі гарадамі Севастопалем ды Ялтаю. Як ні дзіўна, львы і жырафы глядзяцца на ўкраінскай раўніне не горш, чымся ў афрыканскай саванне.

Наведнікі парку могуць выправіцца па ім ў шпацыр, скарыстаўшыся адмысловым цягнічком, або пабачыць жывёлінаў за агароджаю, як у заапарку. Найбольшую тэрыторыю займае месца, дзе жыве сапраўдны львіны прайд. Дзеля бяспекі яна агароджаная 4-метровым плотам.

На пабудову сафары-парку спатрэбілася шэсць гадоў, і ён быў створаны на тэрыторыі былога вайсковага гарнізону. Жывёлінаў прывезлі ў парк з Расеі, Украіны і Паўднёвай Афрыкі. Наведнікі могуць не толькі пабачыць звяроў, але нават узяць у рукі некаторых з іх – напрыклад, ільвянятаў. Надалей парк плануе дазволіць карміць жывёлінаў мясам.

belsat.eu
https://youtu.be/vvRmPyaGy-8

Глядзі таксама
Каментары