Кітай: дзяўчынка-падлетак правалілася пад ходнік


У горадзе Сі Ань, правінцыя Шань Сі, пад нагамі ў дзяўчыны праваліўся ходнік. На шчасце, гэта заўважыў таксіст ды прыйшоў ёй на дапамогу. Камера відэаназірання зафіксавала здарэнне.

Кіроўца таксі Ўан Ўэй спусціўся ў яміну ды адшукаў дзяўчыну, якая ад падзення страціла прытомнасць. “Потым яна ачуняла, на нас увесь час сыпаўся пясок, і мы апасаліся, што ходнік зноў абваліцца. Пазней прыбылі ратаўнікі”, – гаворыць Ўан Ўэй.

Паводле ратаўнікоў, глыбіня яміны пад ходнікам дасягала 6 метраў, і калі б не своечасовая дапамога таксіста, туды маглі б зваліцца іншыя мінакі. Яміну пад ходнікам вымыла дажджом.

belsat.eu
https://youtu.be/StjYPtOXfXQ

Глядзі таксама
Каментары