Апытанне: чаму мы маем палітвязняў?


На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць палітвязняў. Не ўсіх, натуральна, а толькі тых, хто падпісаў прашэнне аб памілаванні. Вядома, што на гэткі крок былі вымушаныя пайсці экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Зміцер Бандарэнка.

Палітвязні і гандаль імі сталіся неад’емнаю часткаю палітыкі сённяшняй улады. Чаму так адбываецца – з такім пытаннем «Белсат» звярнуўся да менчукоў.

«Відавочна, што ёсць нейкія падставы, каб не даваць людзям свабоды выразу сваіх думак», – кажа пажылы чалавек.

«Ну, значыць, яны не задавальняюць палітыкі нашай дзяржавы, таму іх і пасадзілі. Бо яны не пасуюць да палітыкі нашай краіны», – упэўненая студэнтка.

«Такіх няма – палітвязняў у Беларусі. Тыя, хто білі Дом ураду, – гэта не палітвязні, а тыя, хто парушыў рэжым і лад нашага грамадства і нашай краіны. Таму яны не палітзняволеныя. Гэта ўсё палітыка замежных таварышаў, якія не любяць і не паважаюць ні нашага народу, ні нашай рэспублікі», – падзялілася меркаваннем пажылая жанчына.

«У нас такая ўлада, таму яны ў нас і ёсць. Такі рэжым – ёсць нязгодныя і ёсць тыя, каму гэта не падабаецца. Яны хочуць абмежаваць усялякае іншадумства, каб тыя не выходзілі на вуліцы і не казалі пра альтэрнатыўную пазіцыю. Карацей, рэжым стварае палітвязняў», – мяркуе студэнтка.

«А ў нас нават няма такіх пытанняў па палітычнай частцы. Няма ў нас палітвязняў і артыкулу такога няма ў Крымінальным кодэксе. Дык яны ж на плошчы… дрэнна сябе паводзілі, таму іх і пасадзілі», – упэўнены пажылы мужчына.

belsat.eu
https://youtu.be/wQ795sEDTlg

Глядзі таксама
Каментары