Зміцер Бандарэнка – 2 гады


Блізкага паплечніка Андрэя Саннікава, каардынатара грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», прысудзілі да двух гадоў калоніі «за арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак», падчас дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г.

У зняволенага вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем, пасля арышту ён перажыў аперацыю на хрыбетніку. Яму пагражае інваліднасць. Адміністрацыя калоніі, нягледзячы на дрэнны стан здароўя асуджанага, цягам пэўнага часу не дазвалялі яму хадзіць з мыліцаю і насіць адмысловы абутак.

Летась у лістападзе Бандарэнка атрымаў права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне пасля адбыцця 1/3 пакарання, але турэмная камісія прыйшла да высновы, што зняволены перыядычна парушае рэжым і «не стаў на шлях выпраўлення». 1 лютага 2012 г. Бандарэнка падаў пісьмовую заяву аб памілаванні. Ён дагэтуль не атрымаў адказу, хоць Лукашэнка заяўляў, што вызваліць асуджаных, якія звернуцца да яго з просьбаю аб вызваленні.

Змітра Бандарэнку затрымалі 20 снежня 2010 г. Асудзілі на 2 гады калоніі 27 красавіка 2011 г. «за арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Утрымліваецца ў калоніі № 15 у Магілёве.
https://youtu.be/yKO4ft8EzT0

Глядзі таксама
Каментары