Фільм-расследаванне да ўгодкаў тэракту ў менскім метро


Справядлівае пакаранне ці легальнае забойства? Чым быў расстрэл Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва?

11 красавіка на ўгодкі тэракту ў менскім метро «Белсат» прэзентуе дакументальны фільм-расследаванне «Страх у краіне спакою».







Дагэтуль невядомыя факты, ацэнкі незалежных экспертаў, аповеды следчых пра беларускую сістэму працы органаў пераследу. Гісторыя беларускага сучаснага тэрарызму.

Найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якія так і не былі разгледжаныя ў судзе. Чаму на працэсе галоўны абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў не сказаў ні слова?

Пра ўсё гэта ў фільме «Страх у краіне спакою» 11 красавіка на «Белсаце».

Стужка навінаў