Выгналі за інтэрв'ю „Белсату”


Прадпрымальніцы Людміле Сляпцовай скасавалі дамову на арэнду гандлёвага месца ў гандлёва-выставачным цэнтры “Экспабел”.

На прэс-канферэнцыі ў Менску 19 сакавіка Людміла Сляпцова распавяла наступнае: “Пасля таго як паглядзелі інтэрв’ю ў інтэрнэце, запрасілі ў кабінет, уручылі паперу аб скасаванні са мной дагавора на падставе таго, што я ім “эканамічна нявыгадная”. Усё, засталася без двух працоўных месцаў”, — сказала Людміла Сляпцова.

У інтэрв’ю яна распавяла пра тое, што адміністрацыя цэнтра прымушае прадпрымальнікаў падпісваць дадатковае пагадненне да дзейных дагавораў арэнды і ў прымусовым парадку браць у арэнду за 261 еўра ў месяц адзін квадратны метр агульнай плошчы памяшкання — частку хола, якую мяркуецца выкарыстоўваць для ўстаноўкі манекенаў. У выпадку непадпісання дадатковага пагаднення арандатарам пагражаюць датэрміновым скасаваннем асноўнага дагавора арэнды.

27 лютага РГА “Перспектыва” звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю ў сувязі з незаконным павышэннем кошту арэнды для прадпрымальнікаў у 3,36 разу ў ГЗЦ “Экспабел”.

Прадпрымальніца напісала заяву ў суд і спадзяецца на дапамогу дзяржаўных кантралюючых органаў.

belsat.eu

Стужка навінаў