Расея: Стыхійны пратэст ля «Останкино»


Каля ста чалавек затрымалі каля тэлецэнтру ў Маскве. Стыхійны пратэсты быў рэакцыяй на «дакументальны» фільм, паказаны па НТВ, у якім сцвярджалася, што ўдзельнікам антыпуцінскіх мітынгаў плацілі грошы і нават «выдавалі пячэнькі».

Фільм «Анатомія пратэсту» зроблены ў стылі «гарачага расследавання» і поўны неабгрунтаваных абвінавачванняў на адрас лідараў расейскай апазіцыі ды ўсіх, хто браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

«Цяпер наступіў той момант, калі людзі саспелі для таго, каб публічна сказаць, на ўсю краіну, пра тое, што ў нас сапраўды не існуе свабоды слова на тэлебачанні і не існуе неперадузятых журналістаў. У прыватнасці гаворка ідзе пра 3–4 галоўныя каналы», – гаворыць адзін з удзельнікаў стыхійнага пратэсту.

Маніфестанты выкрыквалі лозунгі «Расея – без Пуціна», «Ганьба НТВ!» ды іранічнае «Дзе нашыя пячэнькі?». Паліцыянты адцяснілі частку пратэстоўцаў ад будынку тэлецэнтру, частка трапіла ў аўтобусы паліцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў