Прынц Гэры абагнаў самага хуткага чалавека ў свеце


Кіраўнік Беларусі абганяе на лыжні сваю службу бяспекі або перамагае ў хакей прафесійных супернікаў, а вось брытанскі прынц Гэры пайшоў яшчэ далей – абагнаў самага хуткага чалавека ў свеце, бегуна Юсэйна Болта.

Забег на 50 м прайшоў у Кінгстане (Ямайка). На старце 27-гадовы прынц паказаў бегуну ў іншы бок, і калі той павярнуўся, нечакана стартаваў. Юсэйн Болт амаль адразу пабег за ім, ледзь стрымліваючы смех, аднак фінішаваў другім. Пасля забегу Болт запатрабаваў рэваншу на Алімпійскіх гульнях у Лондане, аднак прынц ветліва адмовіўся.

belsat.eu

Стужка навінаў