Расея: у Краснаярску з’явіўся «кунг-фу мядзведзь»


https://youtu.be/4YtzPKfAGsE
Мядзведзя Паміра ўжо называюць “зоркаю “Youtube”.

7-гадовы мядзведзь ахвотна дэманструе свае незвычайныя здольнасці, размахваючы палкаю, паводле інтэрнаўтаў, “як майстар кунг-фу”. Памір жыве ў парку “Роев ручей”, што ў Краснаярску. Туды ён трапіў з заапарку ў Екацярынбурзе. Паводле працаўнікоў заапарку, Памір заўсёды вылучаўся тым, што ахвотна гуляўся з рознымі прадметамі – мячамі, палкамі.

Памір – белакіпцюрны мядзведзь, рэдкі падвід бурага мядзведзя, які адрозніваецца меншымі памерамі ды святлейшаю афарбоўкаю, а таксама тым, што ніколі не залягае ў спячку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары