Як гэта было: ад 10 тыс. да 30 тыс. у жывым ланцугу апазіцыі


https://youtu.be/lROgit2NcLY
У Маскве ў нядзелю прайшла апазіцыйная акцыя «Большой белый круг». Тысячы праціўнікаў цяперашніх расейскіх уладаў з белымі стужкамі ды іншымі сімваламі пратэсту сталі ланцугом уздоўж 15-кіламетровага Садовага кальца вакол цэнтру сталіцы, а аўтамабілісты падтрымалі іх стыхійным аўтапрабегам.

Гук тысячаў аўтамабільных сігналаў не змаўкаў ні на секунду прыкладна 1,5 гадзіны. Меркавалася, што акцыя будзе доўжыцца адну гадзіну, ад 14:00 да 15:00 паводле маскоўскага часу. Пасля 15:00 удзельнікі пачалі разыходзіцца, але даволі вялікія групы яшчэ доўга заставаліся на Садовым.

Маскоўская паліцыя сцвярджае, што ў акцыі ўзялі ўдзел каля 11 тыс. чалавек. У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» да супольнасці «Белый круг» далучыліся 36,5 тыс. чалавек (але гэта не значыць, што ўсе яны мелі намер удзельнічаць у акцыі). У групе «Большой белый круг» у «Facebook» гатоўнасць пайсці на Садовае кальцо выказалі больш за 14 тыс. чалавек. Паводле арганізатараў акцыі, для таго каб «замкнуць» ланцуг па ўнутранай акружнасці Садовага кальца (за вылікам вуліц, якія яго перасякаюць), спатрэбілася б каля 34 тыс. удзельнікаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары