Ігар Кузняцоў у «Гарачым каментары»


https://youtu.be/ciAXFdncxRc
Абарона беларускіх зямель – гэта ўжо не прэрагатыва вайскоўцаў, а справа ўсіх і кожнага. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў з нагоды Дня абаронца Айчыны.

Усе гэтыя выказванні гучаць на тле стварэння тэрытарыяльнага войска і пагрозаў на адрас еўрапейцаў – маўляў, у выпадку чаго будзем трымацца да апошняга, як у 1941 г.

Колішні Дзень Савецкай Арміі, прызначаны на 23 лютага, захаваўся ў Беларусі, як і шмат якія савецкія атрыбуты. Аднак калі зазірнуць у гісторыю, аказваецца, што для беларусаў перамога бальшавікоў над немцамі пад Псковам у 1918 г. нічога не значыць! Сапраўдны Дзень беларускай вайсковай славы варта святкаваць 8 верасня або 27 лістапада – менавіта ў гэтыя дні адбыліся славутыя Аршанская бітва і Слуцкае паўстанне.

Паводле гісторыка, на гэтым дні няма ніякага адбітку святочнасці.

“І ў нас і ў Расеі прыходзяць да высновы, што гэты дзень – насамрэч дзень нацыянальнай ганьбы. Бо менавіта 23 лютага 1918 г. на паседжанні камітэту Расейскай кампартыі пастанавілі прыняць усе ўмовы Нямеччыны. Такім чынам частка Беларусі ды Украіны аказалася пад кантролем нямецкіх акупацыйных сілаў. Таму нават у СССР лагічней было б адзначаць 28 снежня, калі прынялі дэкрэт аб стварэнні працоўна-сялянскага войска”, – кажа гісторык.

Паколькі да Беларусі гэты дзень дачынення практычна не мае, гісторык мяркуе, што святам беларускіх вайскоўцаў магло б быць 8 верасня або 27 лістапада, – пачатак Слуцкага збройнага чыну, або першыя дні Другой сусветнай, калі беларускія вайскоўцы гераічна баранілі межы Радзімы.

Ігар Кузняцоў падкрэслівае, што святкаванне 23 лютага застаецца такім жа перажыткам савецкай эпохі, як і адзначэнне 7 лістапада або непрызнанне сталінскіх рэпрэсіяў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары