«Femen» пратэставалі ў Маскве ў 20-градусны мароз


Актывісткі руху зладзілі акцыю каля офісу расейскага газавага манапаліста «Газпрому» з патрабаваннем знізіць кошт гэтай сыравіны для Украіны.

Пратэст дзяўчат быў рэакцыяй на больш як 130 замерзлых цягам апошніх тыдняў ва Украіне. «Femen» патрабуе перагляду газавага кантракту паміж экс-прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай і ейным расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

«Сёння мы прыйшлі сюды і агаліліся дзеля таго, каб узбудзіць палітычную эрэкцыю ва ўкраінцаў, еўрапейцаў і расейцаў супраць банды Пуціна», – заявіла адна з актывістак. Дзяўчаты разгарнулі абразлівыя плакаты і выкрыквалі «Стоп, газавы шантаж!» і «Гасі «Газпром»!». Адну з актывістак, якая ўзняла ўкраінскі сцяг, затрымалі, яна цяпер у пастарунку.

belsat.eu

Стужка навінаў