7 снежня ў Менску пачнецца Тыдзень беларускай кухні


У акцыі возьмуць удзел больш за 100 сталічных кавярняў і рэстаранаў. Свята беларускай ежы адбудзецца з 7 па 13 снежня, інфармуе belta.by.

Наведнікам прапануюць пяць страваў нацыянальнай кухні: салату са смажанай грудзінкі і гародніны (50 тыс.руб.), курыную поліўку з часночнымі грэнкамі (40 тыс.руб.), дранікі з каўбасой па-вясковаму (90 тыс.руб.), бульбянікі з грыбамі пад смятанным соусам (50 тыс.руб.), тварожнікі з арэхамі і мядова-журавінавым соусам (40 тыс.руб). Усе стравы будуць гатавацца па адзінай рэцэптуры і тэхналогіі незалежна ад таго, дзе вы замовіце страву.

Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў сталіцы ўжо восьмы раз. Першы раз такая акцыя адбылася ў верасні 2013 года.

Смачна есці!

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў