Эксперт: Беларусь ахвяруе буйнымі прадпрыемствамі


Урад хоча прадаць гіганты прамысловасці, каб не праводзіць лібералізацыі.

Перавага імпарту над экспартам у Беларусі дасягнула крытычнай адзнакі. За апошнія 10 месяцаў адмоўнае сальда вонкавага гандлю склала рэкордную лічбу – амаль 7 млрд долараў. Гэта на 1,2 млрд долараў больш, чым за аналагічны перыяд летась. На пажаданасць дадатнага сальда вонкавагандлёвага балансу звяртае ўвагу ў сваіх рэкамендацыях Міжнародны валютны фонд падчас выдавання крэдытаў.

“У Беларусі скажаецца структура капіталу, – кажа Вольга Пенязь, экспертка грамадскай арганізацыі “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”, якая займаецца даследчымі ды адукацыйнымі праектамі. – Падвышэнне заробкаў у дзяржаўным сектары яшчэ больш ускладняе сітуацыю, таму ў налета інфляцыя і дэвальвацыя проста непазбежныя”.

У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011 год прадугледжваецца каласальнае зніжэнне адмоўнага сальда плацежнага балансу (то бок перавагі выходных з краіны плацяжоў над уваходнымі). “Дасягнуць гэтага мяркуюць з дапамогаю замежных інвестыцыяў, – кажа эксперт. – Аднак паколькі ў межах эканамічнай палітыкі нічога змяняцца не будзе, радыкальных ліберальных рэформаў не плануецца, то гэта будзе за кошт продажу буйных беларускіх прадпрыемстваў”.

belsat.eu

Стужка навінаў