Супербармены сабраліся ў Рызе


Сорак найлепшых барменаў з трынаццаці краінаў свету прэзентавалі свае таленты на штогадовым конкурсе барменаў у сталіцы Латвіі.

Шэйкеры, шклянкі, бутэлькі, уласна алкагольныя напоі – галоўныя інструменты барменаў на такіх конкурсах. “Гэта не проста спорт ці праца. Пяць-шэсць гадзінаў на дзень, пяць дзён на тыдзень я свой вольны час выдаткоўваю на гэта. А калі выступаеш на падобных конкурсах, то ніколі не ведаеш, якое месца ты зоймеш, бо ўсе вельмі розныя. Розныя стылі, розная музыка”, – апавядае Дэні Бакіеў, бармен з Украіны.

Першае месца на спаборніцтвах у Рызе заняў Том Даер з Вялікай Брытаніі, другое – Дэні Бакіеў з Украіны, трэцяе – француз Сыльвэн Глятыньі.

belsat.eu

Стужка навінаў