Здымкі першага моладзевага серыялу завершыліся


Пра гэта крэатыўны прадзюсар і сцэнарыст праекту “Вышэй за неба” Андрэй Курэйчык паведаміў 24 студзеня падчас здымкаў у менскім клубе “Re:public”.

“Сёння фінальны здымачны дзень, паглядзець серыял можна будзе ўвесну. Але калі менавіта – не скажу, бо мантаж, агучванне, колеракарэкцыя, камп’ютарная графіка могуць заняць шмат часу”, – расказаў Курэйчык.

8-серыйны мастацкі серыял “Вышэй за неба” – супольны праект Праграмы развіцця ААН у межах гранту Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй ды Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх ролях занятыя толькі беларускія акторы, фільм здымаецца на расейскай ды беларускай мовах. Галоўных герояў серыялу знайшлі праз кастынг, у якім удзельнічалі больш за дзве тысячы чалавек з больш як 30 гарадоў Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў