Уладзімір Кобец у “Гарачым каментары”


Акт аб дэмакратыі ў Беларусі як сведчанне адсутнасці дэмакратыі ў краіне. Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама падпісаў закон, які прадугледжвае працяг ранейшых і ўвядзенне новых санкцыяў у дачыненні афіцыйнага Менску.

Дакумент пасля ранейшага ўхвалення Сенатам і Кангрэсам ды цяперашняга падпісання прэзідэнтам ЗША набыў моц закону. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі пашырае спіс чыноўнікаў і сілавікоў нашай краіны, на якіх накладаюцца візавыя ды фінансавыя абмежаванні. Санкцыі не будуць знятыя датуль, пакуль на свабоду не выйдуць усе палітвязні афіцыйнага Менску. Таксама дакумент утрымлівае заклік да Міжнароднай федэрацыі хакею адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі прыняў Кангрэс ЗША яшчэ ў кастрычніку 2004 года. У дакуменце акрэсленыя асноўныя палажэнні палітыкі Задзіночаных Штатаў Амерыкі ў дачыненні Беларусі. З таго часу Сенат, Кангрэс ды прэзідэнт ЗША няўхільна падаўжаюць дзеянне Акту адносна нашае краіны.

Паводле палітыка, Акт, прыняты ўпершыню ў 2004 годзе, ёсць надзвычай істотным дакументам, які пацвярджае праблемы з дэмакратыяй у нашай краіне.

“Гэты Акт аб дэмакратыі – не ёсць пустою паперкаю, роля ЗША ў лёсе шмат якіх краінаў, у тым ліку нашай, даволі істотная. Сённяшняя структура Еўропы абумоўленая паваенным планам Маршала. І казаць, што такія дакументы не маюць сэнсу, – бязглуздзіца. Гэты дакумент не накіраваны супраць Беларусі і ейнага народу, а супраць тыраніі. Гэтым актам здзяйсняецца таксама падтрыманне беларускай грамадскай супольнасці”, – зазначыў спадар Кобец.

belsat.eu

Стужка навінаў