Апытанне: што будзе з рэйтынгам?


Эканамічная сітуацыя ў краіне стабілізавалася, але застаецца на далёка не найлепшым узроўні. Паводле сацыялагічных даследаванняў, большасць беларусаў вінавацяць у гэтым асабіста Аляксандра Лукашэнку, аднак значная частка апытаных на вуліцах Менску мінакоў распавяла журналістам «Белсату», што чакае павышэння рэйтынгу кіраўніка краіны.

«Рэйтынг будзе расці. Што ён кепскага зробіць для народу? Ён жа ўсё стараецца дзеля народу зрабіць, каб лепш жылося. Дык чаму ж мусіць падаць ягоны рэйтынг? Я гэтых людзей не разумею», – падзялілася сваімі думкамі адна з жыхарак Менску. «Я думаю, што рэйтынг такі і застанецца – 20–28 %, – гаворыць іншая рэспандэнтка. – Можа, будзе паніжацца. Паглядзіце, як мы жывем. Асабліва як з’явіліся праблемы з доларам».

Калі ўдзельнікі апытання і крытыкавалі дзейную ўладу на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, то выключна за эканамічныя праблемы. «Я маладая маці, у мяне малое дзіця, і мы атрымліваем дапамогу памерам 500 тысячаў – іх не стае абсалютна. Хаця калі наш прэзідэнт будзе далей працягваць сваю палітыку, то, можа, штосьці і атрымаецца», – гаворыць жыхарка Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў