У Беларусі долар б’е рэкорды


Беларусь заняла першае месца сярод краінаў былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты ў 2011 г.

У першую пяцёрку ўвайшлі Беларусь з ростам курсу на 178, 33 %, або ў 2,78 разу (з 3000 да 8350 руб.). На другім месцы – Узбекістан, аднак тэмпы падзення курсу нацыянальнай валюты ў гэтай краіне непараўнальныя з сітуацыяй у Беларусі – долар падаражэў на 9,45 % (з 1640 да 1795 сумаў). Далей ідуць Таджыкістан – 8,07 % (з 4,4031 да 4,7585 самоні), Арменія – 6,14 % (з 363,44 да 385,77 драма) і Расея – 5,64 % (з 30,4769 да 32,1961 руб.).

Не змяніўся курс у Туркменістане (2,85 маната).

Патаннеў долар у Кыргызстане – на 1,30 % (з 47,0992 да 46,4847 сома), Азербайджане – на 1,43 % (з 0,7979 да 0,7865 маната), Малдове – на 3,61 % (з 12,1539 да 11,7154 лея) і Грузіі – на 5,78 % (з 1,7728 да 1,6703 лары).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, курс долара вырас за год на 2,94 % (з 10,2 да 10,5 руб.).

belsat.eu

Стужка навінаў