Вялікае ДТЗ у Менску: трамвай пратараніў тралейбус


У гадзіну пік на скрыжаванні вуліцаў Я. Коласа і Сурганава сутыкнуліся трамвай, тралейбус і легкавік “BMW”. На месцы працуюць каля дзесяці аўтамабіляў “хуткай дапамогі” ды аўтамабілі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Савецкага раёну, ніхто не загінуў, але ёсць пацярпелыя.

Сведкі кажуць, што ў трамвая адмовілі тармазы, кіроўца крычаў і размахваў рукамі, аднак тралейбус-гармонік не змог сысці з лініі руху трамвая.

belsat.eu

Стужка навінаў