Сарокі смуткуюць з нагоды смерці Кім Чэн Іра


Паўночнакарэйская прапаганда за мяжою сюррэалізму.

Некалькі дзясяткаў сарокаў зляцеліся да мемарыяльнай вежы Кім Ір Сэна, каб аплакваць смерць “вялікага правадыра” Кім Чэн Іра. Відэасюжэт пра гэта паказала дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі.

“Я жыву тут у сяле ля вугальнай шахты больш за пяцьдзясят гадоў і ніколі не бачыў чагосьці падобнага”, – гаворыць адзін з герояў сюжэту Пайк Кеун-Шык. “Даведаўшыся навіну пра сарокаў, мы прыйшлі паглядзець на іх. І мы бачым, што іх становіцца ўсё больш”, – апавядае іншая мясцовая жыхарка Ры Ён-Сук.

Адзін з экспертаў у матэрыяле тлумачыць (праўда, тэлебачанне не згадвае ягонай спецыялізацыі), што гэта не проста незвычайная прыродная з’ява, а звязана з тым, што “дарагі правадыр быў вялікім чалавекам, і прырода, як і людзі ва ўсім свеце, не можа на яго забыцца”.

Паводле відавочцаў, што выступаюць у сюжэце Паўночнакарэйскага тэлебачання, сарокі заставаліся ля мемарыялу цэлую ноч, а ранкам паляцелі ў бок Пхеньяну. Уласна там, у маўзалеі, цяпер застаецца цела Кім Чэн Іра. Пахаванне былога кіраўніка Паўночнай Карэі запланаванае на сераду.

belsat.eu

Стужка навінаў