“Каралеўства маленькіх цмокаў” у галерэі “Ў”


У Калядны час галерэя “Ў” запрашае самых маленькіх наведнікаў.

Падтрымаць святочную атмасферу дапамагаюць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін, у кнігарні “ЛогвінаЎ” пройдуць кніжныя ранішнікi, а таксама рэалізуецца праграма калядных спеваў.

Дзеці ды іхныя бацькі ўдзельнічаюць у майстар-класах, на якіх іх вучаць размалёўваць святочныя аздабленні ды шкарпэткі для цудаў.

“Я сюды выпадкова зайшла, і ў мяне такое радаснае адчуванне, што цяпер уся галерэя належыць дзецям, што гэта свята нашых новых беларусаў. Сваіх дзяцей я буду такім жа чынам выхоўваць і… проста вельмі прыемна гэта бачыць”, – кажа наведніца галерэі Марына Каліноўская.

belsat.eu

Стужка навінаў