У Санкт-Пецярбурзе пратэсты скончыліся затрыманнямі


Паліцыя арыштавала пяць актывістаў кааліцыі “Другая Россия”, якія збіраліся перадаць губернатару гораду Георгію Палтаўчанку ўльтыматум, прыняты на мітынгу.

Перад будынкам мэрыі актывістка Настасся Куртадзева зачытала спіс патрабаванняў да ўладаў: “Вызваліць усіх палітвязняў, прызнаць выбары 4 снежня 2011 г. несапраўднымі і правесці новыя выбары ў Дзяржаўную думу. Мы выстаўляем ультыматум менавіта сёння, і сёння ж чакаем на адказ, бо гэтая справа гарадской важнасці: калі ўлада ўвесь час маўчыць, значыць, яна плюе на тысячы людзей”.

Аднак АМАП і паліцыя заблакавалі ўваход у будынак. Калі ж апазіцыянеры, выкрыкваючы “Мы патрабуем распусціць ЗАКС (заканадаўчы сход гораду)”, паспрабавалі прайсці ў адміністрацыю, паліцыя арыштавала ініцыятараў пратэсту.

Сёння, 24 снежня, па ўсёй Расеі прайшла хваля мітынгаў супраць фальсіфікацыяў парламенцкіх выбараў 4 снежня. У Маскве, дзе на праспекце Сахарава паводле розных ацэнак сабраліся ад 30 да 100 тысячаў чалавек, былі паўтораныя патрабаванні 10 снежня: новыя выбары, рэгістрацыя апазіцыйных партыяў, адстаўка старшыні ЦВК Уладзіміра Чурава.

belsat.eu

Стужка навінаў