Дзед Мароз і Снягурка прыбылі ў менскую рэзідэнцыю


Адразу ж з’явілася чарга маленькіх менчукоў, якія жадалі пазнаёміцца з казачнымі персанажамі. Дзеці распавядалі гасцям пра свае добрыя справы і дзяліліся тым, якія падарункі хацелі б знайсці пад ялінкаю.

Як паведамілі ў дырэкцыі парку, Дзед Мароз і Снягурка будуць чакаць дзяцей як найменш да 8 студзеня. У выходныя дні – з 10:00 да 18:30, па буднях – з 10:00 да 15:00 і з 16:00 да 20:00.

Дзед Мароз расказаў, што прыбыў у сваю менскую рэзідэнцыю, каб сустрэцца з дзецьмі, прыняць іх у госці, пачытаць лісты і наагул паглядзець, як рыхтуюцца ў сталіцы да навагодніх святаў. Паводле ягоных словаў, ён і Снягурка стараюцца выканаць усе пажаданні юных менчукоў, у гэтым ім дапамагаюць “каманда вавёрачак, падключацца яшчэ і снегавічкі”. Прыадкрываючы прафесійную таямніцу, Дзед Мароз паведаміў, што даволі часта рыхтаваць падарункі яму дапамагаюць і бацькі дзетак. Тым не менш, паскардзіўся дзядуля, пажадана заранёў запісвацца да яго на прыём, каб ён паспеў падрыхтаваць падарунак для свайго госця.

Гаспадары хаты паведамілі, што будуць жыць у парку, можа, і да старога Новага года. “Вельмі прыемна тут, у Менску, – і прырода, і надвор’е, і вясёлыя, усмешлівыя людзі”, – сказаў Дзед Мароз.

belsat.eu

Стужка навінаў