Абрынуўся будынак у Берасці – загінула жанчына


Будаўнічая агароджа не вытрымала цяжару сцяны і прыціснула жанчыну сталага веку.

Паводле галоўнага дзяржінспектара Берасцейскага абласнога кіравання Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Уладзіміра Касянчука, адна з будаўнічых арганізацыяў Берасця ўжо некалькі дзён разбірала будынак. Чыноўнік падкрэслівае, што агароджа вакол будынку стаяла, сігнальныя знакі таксама прысутнічалі.

Мінакі не згаджаюцца са спадаром Касянчуком – паводле сведак, плот быў слабы, а папярэджанні аб працах было дрэнна відаць.

“Тэрыторыя не была агароджаная ніякімі распазнавальнымі знакамі. Быў толькі гэты плот, але бліжэй да будовы. Стужкі гэтай чырвонай не было. Парушэнне правілаў бяспекі відавочнае. Тут жа і дзеці маглі хадзіць”, – кажа сведка падзеяў.

belsat.eu

Стужка навінаў