Сеткавыя рэвалюцыянеры жадаюць ШОСлівага Новага года


Група «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» прапаноўвае сапсаваць уладам Новы год.

Папляскаць у ладкі і асвістаць навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі прапануецца ля галоўных елак Беларусі. Час збору: за пяць хвілінаў да поўначы, калі на вялікіх экранах будзе выступаць кіраўнік краіны. Для большага эфекту пад бой гадзінніка трэба дванаццаць разоў пракрычаць «ШОС».

На 11:30 23 снежня удзел у акцыі на старонцы РПСС пацвердзіў 561 чалавек, 623 яе падтрымліваюць, але ўдзельнічаць не змогуць, 240 інтэрнаўтаў не падтрымалі такой ідэі.

belsat.eu

Стужка навінаў