Падарунак Батуры: $20 млн на новы стадыён для БАТЭ


Спорт – гэта “ўвасабленне нашай нацыянальнай ідэі, якая забяспечвае незалежнасць дзяржавы”, заявіў старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура на цырымоніі ўшанавання гульцоў і трэнераў футбольнага клуба БАТЭ ў Менску.

Цырымонія ўшанавання футбольнага чэмпіёна Беларусі 2011 г. прайшла ў Палацы Рэспублікі 10 снежня. Батура ўручыў БАТЭ сертыфікат на Br 1 млрд. ($117,4 тыс.) і паведаміў, што на будаўніцтва новага стадыёна ў Барысаве абласныя ўлады вылучаюць Br 170 млрд. ($20 млн). Гульцам, трэнерам і іншым работнікам футбольнага клубу БАТЭ ўручылі залатыя медалі чэмпіёнаў краіны-2011.

“Што б хто ні казаў, у Беларусі няма каманды лепш”, – заявіў старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі. Па водле яго, яшчэ не хутка з’явіцца каманда, якая б за 15 гадоў прайшла такі шлях.

Як адзначыў, выступаючы перад удзельнікамі вечара, галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка, лепш запамінаецца апошняе, але “без паражэнняў не бывае перамогаў”. “Калі нас прыйшло падтрымаць столькі людзей, напэўна, мы зрабілі штосьці добрае”, – сказаў ён.

Перад прысутнымі выступілі “Беларускія песняры”, Аляксандр Іваноў з гуртом “Ронда” і Лаліта Міляўская.

belsat.eu

Стужка навінаў