Апытанне: Што беларусы думаюць пра «Белсат»?


Нашы карэспандэнты ў Горадні, Магілёве і Менску пыталі мінакоў, ці падабаецца ім наш канал.

Магілёў

«З’явіўся нейкі сапраўдны беларускі канал, з якім можна лічыцца, на якім паказваюць навіны, працу сапраўдных журналістаў і гісторыю нашай Беларусі, чаго не стае афіцыйным каналам. Я параіў бы афіцыйным каналам шмат чаму ў «Белсату» павучыцца», – выказаў пажаданне адзін з апытаных.

«Ведаю гэты канал, і праблемныя нейкія праграмы мы абмяркоўваем», – заявіў наступны суразмоўца.

«Ён паказвае тое, чаго не хочуць паказваць дзяржаўныя тэлеканалы. Паказвае праўду», – зазначыў яшчэ адзін удзельнік апытання.

«Канал добры, але ў кожнай тэме ёсць палітыка. Ну а так – глядзім», – запэўніў наступны мінак.

«Гэта адзінае беларускае незалежнае тэлебачанне, якое вядзе трансляцыю са спадарожніка. Сам гляджу, праз інтэрнэт, праўда. Падабаецца. Гляджу ўсё, але найбольш – навіны», – распавёў іншы магілёвец.

Менск

«Гляджу толькі ў інтэрнэце, самыя сапраўдныя навіны», – заявіў удзельнік вулічнага апытання.

«Толькі добрых праграмаў і ўдачы вам!» – пажадала наступная рэспандэнтка.

«Поспехаў вам, як мага больш цікавых праграмаў, каб людзей прыцягнулі на свой бок. Бо нашае нават нацыянальнае тэлебачанне навінаў беларускіх амаль не паказвае, на нашай мове», – заўважыў жыхар Менску.

Горадня

«Ён адрозніваецца тым, напрыклад, што па ім паказваюць не толькі Беларусь, але і іншыя краіны, і вельмі цікава. Няхай працуюць, будзе цікава, будуць яго ўсе, напэўна, глядзець, бо някепскі канал», – выказала меркаванне ўдзельніца апытання.

«Белсат» – канал апазіцыйны. Больш-менш праўду паказвае», – коратка зазначыў іншы мінак.

«Ён не такі, як усе, таму яго ў любым выпадку глядзець цікава. У прынцыпе, навіны нармальныя, даволі аб’ектыўна, цікава, ну і даволі прафесійна», – мяркуе наступны апытаны.

«Навіны нармальныя, праўдзівыя, добрыя навіны, сімпатычныя, пазітыўныя», – падзялілася ўражаннямі жыхарка Горадні.

belsat.eu

Стужка навінаў