Каб заплаціць за навучанне, студэнты дзяжураць на хуткай дапамозе


Да 10–35 млн рублёў медычны ўніверсітэт уздымае кошты для платнікаў. Паводле гэтага паказніка ўстанова застаецца ў ліку рэкардсменаў сярод беларускіх ВНУ.

Аплата павялічылася ў сярэднім на 22 %, або на 1,3–1,7 млн руб. – у залежнасці ад спецыяльнасці. Самым дарагім для беларускіх студэнтаў па-ранейшаму застаецца стаматалагічны факультэт – 9,73 млн руб., фармакалагічны і педыятрычны – 8,75 млн руб.

А вось замежнікі вымушаныя будуць плаціць 35 млн руб. за год. На афіцыйным сайце Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту ўдакладняецца, што яны могуць аплаціць навучанне толькі замежнаю валютаю. І ў доларавым эквіваленце сума амаль не змянілася – у сярэднім па ўніверсітэце складае 3,5 тыс. долараў.

“Падаражанне адчувальнае, хоць выкладчыкі даўно папярэджвалі, што гэтага варта чакаць, – распавядае студэнтка 5-га курсу Наталля Зыбельт. – Нам тлумачаць, што ў доларах сума не змянілася, але і мы, і нашыя бацькі атрымліваем заробак у рублях, таму для нас сітуацыя значна пагоршылася”.

Паводле дзяўчыны, студэнты будуць браць крэдыт на вучобу. Тыя, хто яго ўжо мае, будуць спрабаваць павялічыць суму або ўзяць новую пазыку. Шмат хто з навучэнцаў таксама падпрацоўваюць, каб аплачваць вучобу. Студэнты старэйшых курсаў, напрыклад, могуць працаваць на хуткай дапамозе, там яны атрымліваюць заробак 700¬800 тыс. руб. за месяц.

belsat.eu

Стужка навінаў