Расея ў гневе: Пратэсты дакаціліся да Уладзівастоку


“Нам надакучыла галасаваць за пратухлы супавы набор!” – заявіў удзельнік пратэстаў ва Уладзівастоку. У суботу, 10 снежня, па ўсёй Расеі праходзяць масавыя мітынгі супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў, на якіх амаль 50 % галасоў атрымала створаная Уладзімірам Пуціным партыя “Адзіная Расея”.

У Маскве акцыя мае прайсці з 14:00 да 18:00 па мясцовым часе. Паводле Бі-Бі-Сі, пра яе падтрыманне заявілі ў сацыяльных сетках каля 60 тысяч асобаў.

У Санкт-Пецярбурзе напярэдадні гарадскія ўлады далі афіцыйны дазвол на мітынг, але адхілілі просьбу правесці шэсце. Пачатак мітынгу ў горадзе прызначаны на 15:30, удзельнікі маршу, як чакаецца, пачнуць падцягвацца да месца правядзення акцыі а 14:00.

Як найменш 200 чалавек сабраліся ў суботу на Карабельнай набярэжнай ва Ўладзівастоку. Пратэсты праходзяць у Барнауле, Ульянаўску, Благавешчанску, Улан-Удэ.

Пакуль што паўторныя выбары ў Расеі магчымыя толькі ў адным рэгіёне – у Падмаскоўі. Старшыня сталічнага аблвыканкаму заявіў, што ў трох акругах выбары не прызнаныя праз вялізарную колькасць парушэнняў. Пытанне перавыбараў разгледзяць у аўторак, 13 снежня.

belsat.eu

Стужка навінаў