Пракуратура пераконвае


За Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым “ніхто не стаіць, не трэба шукаць тут сенсацыі”, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні Следчага камітэту Андрэй Швед.

“Стоадсоткавая ўпэўненасць грунтуецца на выніках працы і следчай групы, і аператыўных акцыяў”, – растлумачыў ён.

“Вы мусіце рэальна разумець, што раскрыццё гэтага злачынства не адбылося само сабою. Праца ні на адзін дзень не спынялася. І гэта вынік працы, якая праводзілася з 2008 г.”, – прыадкрыў таямніцу аператыўнасці следства першы намеснік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі.

Ён таксама выказаў падзяку “тым, хто прыходзіў і здаваў адбіткі пальцаў”, хоць, паводле яго, “вельмі шмат якія медыі асуджалі” праваахоўныя органы за гэтыя захады.

“Дэстабілізацыя грамадскай сітуацыі – гэта мэта, якую ставілі злачынцы. Чалавек супрацьпаставіў сябе грамадству, ён такім чынам спрабаваў сябе рэалізаваць. Мы даследавалі развіццё Канавалава ад дзіцячага садка, там ёсць свае асаблівасці, пачынаючы з самага маленства, – удакладніў Швед. – Вынікі ягоных дзеянняў, у тым ліку катаванні людзей, пакуты, разбурэнні, давалі яму маральнае задавальненне. У гэтай сітуацыі адбылася сур’ёзная дэфармацыя асобы Канавалава”, – тонка раскрыў існасць асобы галоўнага тэрарыста Андрэй Швед.

belsat.eu

Стужка навінаў