Сакрэтны індэкс: як урад забяспечвае эканамічны рост


https://youtu.be/MPiY4Fj2tWQ
Беларусь вырашыла перагнаць Еўразвяз у эканамічных паказніках.

Эксперты дзівяцца аптымізму чыноўнікаў. Асабліва з увагі на агульную тэндэнцыю запавольвання тэмпаў эканамічнага росту ў сусветных маштабах.

Віцэ-прэм’ер Сяргей Румас выступіў з дакладам аб прагнозных паказніках перад дзвюма палатамі беларускага парламенту. Урад краіны зноў прагназуе рост. У тэорыі – да 5,5 %. Ды спадзяецца на змяншэнне інфляцыі ў наступным годзе да 22 %, а таксама на рост рэальных даходаў насельніцтва на 3,5 %.

Эканаміст Аляксандр Муха нагадвае, што ў краінах еўразоны тэмпы эканамічнага росту запавольваюцца і набліжаюцца да нулявых. Гэта негатыўна паўплывае і на адпаведны паказнік у нашай краіне, бо Еўразвяз – адзін з асноўных інвестыцыйных і гандлёвых партнёраў Беларусі. Чакаецца зніжэнне коштаў на нафту і нафтапрадукты, што ў сваю чаргу не найлепшым чынам адаб’ецца на сітуацыі другога з найважнейшых партнёраў – Расеі. У такіх абставінах эканамічны рост да 5,5 % выглядае абсалютна нерэалістычным.

«Больш за тое, выкананне эканамічнага сцэнару, які прадугледжвае завышаныя тэмпы эканамічнага росту, у выніку можа прывесці да абвастрэння інфляцыйных і дэвальвацыйных рызыкаў», – папярэджвае эканаміст.

Паводле яго, тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту знізяцца на 3,5–4,5 %, і здарыцца гэта ўпершыню пасля крызісу канца 1990-х.

Аляксандр Муха заўважае, што тэхнічна існуе магчымасць забяспечыць тэмпы эканамічнага росту на паперы. Гэта можна зрабіць, занізіўшы індэкс-дэфлятар валавога ўнутранага прадукту. Гэта ключавы цэнавы паказнік у эканоміцы, які характарызуе дынаміку коштаў як на спажывецкім рынку, гэтак і ў прамысловым сектары. Калі занізіць гэты індэкс, дык пры ўмове пераліку росту ВУП з наяўных коштаў у супараўнальныя тэмпы эканамічнага росту будуць вышэйшыя. «Аднак трэба ўсведамляць, што гэты рост будзе толькі на паперы», – падкрэслівае эксперт.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары