Апытанне: ці не шмат забаронаў?


https://youtu.be/hylFyq2l5p0
Любы збор грамадзянаў патрабуе дазволу, забароненая дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а цяпер парламент рыхтуе законапраект, які ўвядзе каменданцкую гадзіну для падлеткаў да 16 гадоў. «Белсат» спытаў у менчукоў, ці не зашмат забараняюць беларусам.

«Не, я так не лічу, мне падаецца, што забаронаў зусім няшмат. Ну як, палітычныя забароны, можа, цяжкія. Але я палітычна згодная з уладаю, таму для мяне няма забаронаў», – кажа пажылая жанчына.

«Будзе болей парадку, увесці забароны могуць, але сэнсу з гэтага не будзе», – станоўча ацаніла новыя абмежаванні жанчына.

«Дыму без агню не бывае, значыць, былі нейкія праколы з боку грамадзянаў або дзяржавы, калі ўводзяцца такія кардынальныя абмежаванні нават у такім варыянце. Але гэта не ёсць добраю рысаю», – кажа малады чалавек.

«Ну, вядома, шмат забаронаў, але я лічу… гэта не на камеру», – кажа чарговая рэспандэнтка.

«Правільна, так-так. Пра гэта, калі ўжо такая размова, то трэба яшчэ больш жорсткімі зрабіць у сто разоў! Каб людзі былі людзьмі, бо ж цяпер не людзі – жывёлы!» – падкрэсліла пажылая жанчына.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары