Актывісты спрабуюць заблакаваць “ядравы цягнік”


https://youtu.be/16Ecr9Qxmo4
Актывісты-антыатамнікі ў Нямеччыне спрабавалі заблакаваць рэйкі на маршруце цягніка з Францыі з грузам перапрацаваных ядравых адкідаў. Пасля сутыкнення з паліцыяй некалькі чалавек былі арыштаваныя.

Цягнік перавозіць у адмысловых вагонах 150 тонаў ядравых адкідаў. Гэта адпрацаванае ядравае паліва з нямецкіх атамных станцыяў, якое перапрацавалі ў Францыі, а потым адправілі на месца сталага захавання ў Ніжняй Саксоніі (Нямеччына).

Актывісты-антыатамнікі выступаюць супраць перавозу ядравых адкідаў, бо лічаць іх транспартаванне праз усю Францыю ды Нямеччыну чыгункаю небяспечным. Некалькі разоў яны завальвалі рэйкі бярвеннем і камянямі, а таксама самыя выходзілі на чыгунку з плакатамі, спрабуючы такім чынам заблакаваць рух. І ў Нямеччыне, і ў Францыі пратэсты жорстка здушаліся паліцыяй – падчас некаторых сутыкненняў выкарыстоўваліся дручкі ды слезацечны газ.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары