Багданкевіч: Лукашэнку больш няма чым шантажаваць Расею


https://youtu.be/n__cZTYuRe4
“Прадаўшы “Белтрансгаз”, Лукашэнка канчаткова страціў магчымасць шантажаваць Расею. Ён загнаў сябе ў тупік”, – заявіў экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

Іншага выйсця, паводле Багданкевіча, Беларусі і не заставалася. Калі б “Белтрансгаз” не пайшоў з малатка, трубы заіржавелі б і сталі нікому не патрэбныя. А давёў краіну да такога стану не хто іншы, як Лукашэнка сваёй валюнтарысцкаю палітыкаю ў эканоміцы.

Экс-старшыня Нацбанку не лічыць набытак Расеі эканамічна нявыгадным: нашая ўсходняя суседка зацікаўленая ў павялічэнні экспарту газу на Захад, і для ажыццяўлення гэтае мэты беларуская труба вельмі дарэчы.

“Поўная ж залежнасць [Беларусі ад Расеі – belsat.eu] надыдзе тады, калі ён “здасць” нацыянальную валюту і калі будзе ўведзены расейскі рубель”, – дадае спецыяліст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары