Сяргей Нікалюк: Для беларусаў кошт на грэчку важнейшы за палітычныя заявы


Палітолаг Сяргей Нікалюк наўпрост звязвае узровень рэйтынгу дзейнага прэзідэнта з коштамі ў крамах. “Беларускае насельніцтва рэагуе ў асноўным не на палітычныя крокі ці заявы, – кажа палітолаг. – Паводле даследавання НІСЭПД, рэйтынг прэзідэнта ўпаў, і, па-мойму, гэта звязана з ростам коштаў на прадукты”.

Сяргей Нікалюк лічыць, што падвышэнне заробкаў напярэдадні выбараў – пэўная форма набывання галасоў выбарнікаў дзейнаю ўладаю. “Не дарма ў сваіх двух апошніх выступах Лукашэнка рашуча аспрэчыў тое, што ён купляе галасы. Але насамрэч гэта ёсць галоўным элементам утрымання ўлады цягам усіх папярэдніх тэрмінаў”, – падкрэсліў палітолаг.

“Грамадства на ўсе PR-крокі рэагуе вельмі слаба, і таму, напрыклад, кошт на грэчку ёсць больш важкім фактарам, – кажа Сяргей Нікалюк. – І менавіта гэтым фактарам аказалася цяжка кіраваць, бо ў Беларусі ўсё ж адкрытая эканоміка, і Лукашэнка мае рацыю, калі кажа, што калі мы будзем трымаць нізкія кошты, то прадукты проста вывезуць”.

belsat.eu

Стужка навінаў