МУС: Летась 5 тысячаў чалавек пакінулі Беларусь


Часцей за ўсё беларусы з’язджаюць у Расею, Нямеччыну і ЗША.

Геаграфія выезду грамадзянаў з Беларусі ўключае 84 краіны. Асноўная прычына ад’езду – працаўладкаванне (за мяжою пераважна запатрабаваныя працоўныя будаўнічых спецыяльнасцяў), таксама сярод прычынаў значыцца ўступленне ў шлюб.

«Летась за мяжу з’ехалі больш як 5 тысячаў беларусаў. За студзень–верасень сёлета краіну пакінулі ўжо 4,8 тысячы чалавек. Гэта тыя асобы, якія зарэгістравалі свой ад’езд. Рэальная колькасць эмігрантаў можа сур’ёзна адрознівацца», – адзначыла старэйшая інспектарка аддзелу знешняй міграцыі МУС Наталля Кацікава.

Як мяркуюць эксперты, на рост эміграцыі паўплывалі неспрыяльныя эканамічныя ўмовы ў Беларусі, а таксама лібералізацыя працоўнага заканадаўства ў шэрагу суседніх краінаў. «Гэтак, ва ўмовах Мытнага саюзу грамадзяне Беларусі ды Расеі маюць права працаваць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы на аснове толькі працоўнага пагаднення з наймальнікам, ніякіх дадатковых дакументаў не патрабуецца, – тлумачыць HR-кансультант Анастасія Паўлоўская. – У кадравыя агенцтвы кліенты таксама звяртаюцца з просьбаю знайсці працу ў Еўразвязе. Напрыклад, у Польшчы можна таксама працаваць толькі паводле пагаднення з наймальнікам. Раней патрабавалі яшчэ дазвол ад Міністэрства працы. Самыя еўрапейцы актыўна эмігруюць у больш развітыя краіны, а таму месцы літоўцаў, палякаў і чэхаў часта займаюць беларусы».

belsat.eu

Стужка навінаў