У салоне мусіць быць не больш за тры месцы.
Кубінскі ўрад зацвердзіў рэформы, якія даюць права на існаванне прыватнага сектару ў эканоміцы. Рашэнню папярэднічаў эксперыментальны перыяд (20 месяцаў), цягам якога цырульнікі маглі арандаваць дзяржаўныя памяшканні ды працаваць самастойна. У выніку павысілася эфектыўнасць працы і выраслі падатковыя выплаты ў бюджэт.
Гэта адна з шматлікіх рэформаў ураду, скіраваных на лібералізацыю эканомікі савецкага кшталту пры адначасовым захаванні камуністычнай сістэмы. Хоць крамы і надалей будуць належаць дзяржаве, прыватнікі змогуць арандаваць памяшканні ды будуць лічыцца “самазанятымі”.
Новы закон афіцыйна пачне дзеяць з 1 снежня і будзе распаўсюджвацца на цырульні, якія існуюць не больш за тры месцы.
Паводле кубінскіх медыяў, сёння ў прыватным сектары на Кубе працуюць 338 000 чалавек, і гэтая колькасць будзе расці, бо ў сувязі з цяжкою эканамічнаю сітуацыяй урад хоча пазбавіцца ад мільёну працаўнікоў дзяржаўнага сектару.
У выніку апошніх рэформаў кубінцам упершыню за пяцьдзясят гадоў дазволілі набываць і прадаваць дамы і аўтамабілі. Перамены могуць прывесці да знікнення амерыканскай аўтамабільнай класікі, якая цяпер дамінуе на дарогах краіны.
belsat.eu