Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы


https://youtu.be/TvI8mpAL_YM
https://youtu.be/MJo5MKJaEU0
Каго яшчэ спрабавалі завербаваць беларускія спецслужбы, удзельнікі групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распавялі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 лістапада.

Вячаслаў Дзіянаў заявіў: «Цяпер са мной у кватэры жыве чалавек, які прызнаўся, гэта Сяргей Паўлюкевіч. Вельмі доўга жыў са мной у кватэры Уладзімір Кумец, які прызнаўся сёння, ён прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». І Максім Чарняўскі, наш калега, які адміністраваў групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

Паводле Дзіянава, тое, што адбылося, палепшыць працу групы, бо на сённяшні дзень гэтыя людзі ўжо не супрацоўнічаюць са спецслужбамі і могуць распавесці іншым, як гэта было. Дзякуючы гэтаму людзям будзе прасцей супрацьстаяць спробам спецслужбаў уцягнуць іх у супрацу або прызнацца, калі іх удалося завербаваць. Трэці варыянт – накіроўваць у КДБ фальшывыя справаздачы, што рабіў Уладзімір Кумец, які ўсё распавёў Дзіянаву яшчэ месяц таму.

Вербаванне студэнтаў у Беларусі пастаўленае на канвеер, гаворыць Максім Чарняўскі, які выклаў у інтэрнэт здымкі агента Дзімы: «Пасля публікацыі маіх сведчанняў у інтэрнэце да мяне звярнулася ад пяці да дзесяці чалавек, якія сказалі: мяне таксама спрабавалі завербаваць». Паводле актывіста, калі нехта і захоча яму адпомсціць за прызнанне, дык гэта агент Дзіма. Але ён, паводле студэнта, ужо наўрад ці працуе ў КДБ.

Прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» Уладзімір Кумец распавёў «Белсату», якая канкрэтна інфармацыя цікавіла КДБ, у прыватнасці пра супрацу з групаю польскага Міністэрства замежных справаў.

«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», як паведаміў яе каардынатар, цяпер фармуе рэгіянальную сетку каардынатараў па ўсёй краіне.

belsat.eu
https://youtu.be/O0AN5tAgOOU

Глядзі таксама
Каментары