Чаму салярка такая дарагая?


Кіроўцы дызельных аўтаў абураюцца, што плацяць больш за «бензіннікаў».

Літр дызельнага паліва і бензіну «Аі-95» каштуе аднолькава, 5360 руб. За 92-і бензін, якім запраўляецца большасць беларусаў, трэба заплаціць яшчэ менш. Кіроўцы здзіўленыя – заўсёды таннейшаю была салярка, сабекошт якой, як лічыцца, даволі нізкі.

У «Белнафтахіме» мяркуюць іначай. «Паглядзіце на іншыя краіны, напрыклад, Швецыю або Вялікаю Брытанію. Там дызельнае паліва даражэйшае за бензін, і ніхто не бядуе з гэтай нагоды. Цяпер беларускае паліва выпускаецца ў адпаведнасці з новымі еўрапейскімі экалагічнымі стандартамі, – тлумачыць прэс-сакратар арганізацыі Марына Касцючэнка. – Заводы рэалізавалі дарагія інвестыцыйныя праекты, і гэта таксама ўплывае на кошт паліва». Апроч таго, з 1 лістапада ўказам кіраўніка дзяржавы чарговы раз павялічыцца акцыз на дызельнае паліва, папярэджвае яна.

Дырэктар установы «За аўта», арганізатар першых акцыяў «Стоп бензін» Арцём Шаркоў, мяркуе, што галоўная прычына – жаданне «Белнафтахіму» зарабіць дадаткова. «У Беларусі ўсё больш дызельных аўтамабіляў, таму моцна вырас попыт на дызпаліва», – кажа ён. Статыстыка пацвярджае гэтае цверджанне. Вытворчасць бензіну ў студзені–верасні 2011 г. зменшылася на 1 %, а дызельнага паліва – вырасла ажно на 23 %.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары