Камунальнікі ў Барысаве гатовыя страйкаваць і далей


Калі заробкаў не павысяць гэтак, як абяцалі, працаўнікі ўнітарнага прадпрыемства “Жыллё” зноў адмовяцца вывозіць смецце.

Сёння зранку ў Барысаве ўпершыню не вывозілася смецце. Працаўнікі прадпрыемства “Жыллё”, якія адказваюць за гэта, сабраліся а восьмай ранку на базе, але свае абавязкі выконваць адмовіліся. Яны патрабавалі падвышэння заробкаў. На прадпрыемстве атрымліваюць у сярэднім 1,2 млн руб. на месяц, аднак ёсць такія, каму плацяць 600–700 тыс. руб.

На перамовах з дырэктарам УП “Жыллё” Мікалаем Шархуном страйкоўцы дамовіліся, што заробкі будуць кожны месяц падвышаць на 20 %, першае павелічэнне адбудзецца прамінулым днём, з 1 кастрычніка. Калі ж кіраўніцтва не датрымае слова, камунальнікі пагражаюць яшчэ большымі страйкамі.

belsat.eu

Стужка навінаў