Памер дапамогі беспрацоўным – $ 12


Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў сталіцы на 1 кастрычніка склаў 0,3 % эканамічна актыўнага насельніцтва. За верасень гэты паказнік не змяніўся, паведамілі ў кіраўніцтве занятасці камітэту працы, занятасці ды сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму.

Сярэдні памер дапамогі для беспрацоўных у верасні склаў 102,1 тысячы рублёў. У жніўні ён быў 89,4 тысячы рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі – 442 360 рублёў.

Колькасць заяўленых вакансіяў на прадпрыемствах гораду на 1 кастрычніка склала 20 665, у тым ліку для рабочых – 16 579.

За дзевяць месяцаў зарэгістравалі прыкладна 195 тыс. зваротаў аб пошуку працы да электроннага банку вакансіяў у аддзелах працаўладкавання і больш як 6,1 млн зваротаў да электроннага банку вакансіяў, размешчанага на сайце Менгарвыканкаму (www.minsk.gov.by).

Паводле звестак камітэту, найбольш запатрабаваныя спецыялісты ў Менску – кіроўцы (823 вакансіі), рабочыя комплекснай прыборкі (373), грузчыкі (394), муляры (854), кандуктары (400), маляры (494), цесляры (248), падсобныя рабочыя (560), тынкоўнікі (665), дактары-спецыялісты (266), інспектары (130), медсёстры (607).

belsat.eu

Стужка навінаў