Крызіс: Беларусь не можа адправіць шахматыстку на чэмпіянат свету


Праз адсутнасць грошай Кацярына Бейненсон з Пінску не паедзе на чэмпіянат свету ў Бразіліі.

Дзяўчына заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы сярод шахматыстаў ад 8 да 18 гадоў. Гэта быў найлепшы вынік беларускай дэлегацыі, што ўдзельнічала ў турніры. Паколькі Кацярына заняла прызавое месца, яна аўтаматычна трапляе на чэмпіянат свету па шахматах, які пройдзе ў лістападзе.

Паездка каштуе 1700 еўраў, якіх у бацькоў 13-гадовай жыхаркі Пінску няма. Калі грошай сабраць не ўдасца, Кацярына страціць шанец стаць чэмпіёнкаю свету. “Я хачу дамагчыся большых вынікаў – каб у свеце ведалі, што ў Беларусі таксама ёсць добрыя шахматысты, а для гэтага трэба гуляць на добрых турнірах”, – распавяла дзяўчына “Белсату”.

ДАПАМАГЧЫ КАЦІ БЕЙНЕНСОН ПАЕХАЦЬ НА ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ ВЫ МОЖАЦЕ, ДАСЛАЎШЫ ГРОШЫ НА РАХУНАК «БЕЛАРУСБАНКУ»: 3642000000129, ДЛЯ ДЮСШ № 2, ДЛЯ КАЦІ БЕЙНЕНСОН.

belsat.eu

Стужка навінаў