Чаму расце долар?


Чарговае падвышэнне курсу долара менчукі звязваюць з крызісам ды кепскім кіраваннем эканомікаю. “Трэба было адпускаць курс рубля ў свой час – і сітуацыя даўно б наладзілася”, – мяркуе адзін з жыхароў сталіцы.

“Кепска ўсё ў краіне, таму і расце. Другая хваля крызісу пайшла, таму і расце, – гаворыць адна з рэспандэнтак. – Дакуль ён дарасце – не ведаю”. Іншая ўдзельніца вулічнага апытання адзначае, што праблемаў з валютаю ў абменных пунктах няма. “А што датычыць прычынаў – думаю, што ў эканоміцы ў нас не ўсё добра – гэта галоўная прычына”, – зазначыла жыхарка Менску.

Паводле вынікаў гандляванняў 13 кастрычніка на дадатковай валютнай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара ЗША вырас на 300 руб. (3,4 %) і склаў 9010 руб. Эксперты мяркуюць, што курс долара і далей можа падвышацца.

belsat.eu

Стужка навінаў