Суд у справе тэракту: працяг


Сёння аб 11:00 аднавіўся прагляд відэазапісаў допыту Уладзіслава Кавалёва ў якасці падазраванага, які распачаўся 13 красавіка. Гэта не менш як чатыры гадзіны відэа. Відэазапіс сведчыць пра сур’ёзныя разыходжанні ў паказаннях Кавалёва ў параўнанні з тымі, якія ён зрабіў 16 верасня ў судзе.

Гэтак, заявіў у судзе Кавалёў, ён думае, што Дзмітрый Канавалаў не ажыццяўляў выбухаў ні на Дзень Незалежнасці ў Менску 3 ліпеня 2008 г., ні 11 красавіка 2011 г. у менскім метро. Пры гэтым у зачытаным у судзе пратаколе на 60 старонках і ў відэазапісе допыту 13 красавіка Кавалёў гаворыць, што бачыў бомбу і ведаў, што Канавалаў збіраецца здзейсніць выбух.

У пратаколах допыту 13 красавіка Кавалёў таксама паведаміў, што Канавалаў пасля ўчынення тэракту ў метро хацеў скончыць жыццё самагубствам і нават паказваў яму нейкія капсулы. 16 верасня ж на судзе Кавалёў заявіў, што Канавалаў не гаварыў ні пра самагубства, ні пра якія-небудзь прэпараты для гэтага.

belsat.eu

Стужка навінаў