Сарказі ды Кэмэран наведваюць Лівію


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран (David Cameron) і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі (Nicolas Sarkozy) наведваюць Лівію. Гэта першыя замежныя лідары, якія прыляцелі ў краіну пасля зрынання Муамара Кадафі (Muammar al-Gaddafi).

“Мы тут, каб арганізаваць рух і забяспечыць абарону прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі. Мы перакрылі ўсе шляхі, якія вядуць да гатэлю “Карынфія”, гаворыць Мугамад аль-Адкар (Mohammad al-Adkar), ахоўнік камандавання кантрольна-прапускным пунктам каля гатэлю Карынфія, дзе лідары дзвюх краінаў будуць выступаць для медыяў.

Абедзве краіны гралі асноўную ролю ў паветранай кампаніі NATO, якая, па сутнасці, падтрымлівала паўстанцаў. «Гэта візіт сяброў, няхай гэта будзе Сарказі або хтосьці з Лондану, Катару ды іншых краінаў, якія дапамаглі Лівіі выціснуць гэтага тырана”, – выказаўся адзін з паўстанцаў, Бушэйра Халіфа (Bousheira Khalifa), напярэдадні візіту.

Нікаля Сарказі ды прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран прызямліліся ў аэрапорце Трыпалі зранку, перад гэтым лідары мелі прыватную сустрэчу з чыноўнікамі Нацыянальнай пераходнай рады Лівіі.

belsat.eu

Стужка навінаў