Міхалок пра Лукашэнку: Хлус, злодзей і невук


https://youtu.be/glDa64BRaAQ
Лідар вядомага беларускага гурта “Ляпіс Трубяцкой” рэзка выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку. Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў выступы “Ляпісаў” у Беларусі фактычна забароненыя.

Сяргей Міхалок у інтэрв’ю расейскаму інтэрнэт-тэлебачанню 1tvnet.ru заявіў, што не лічыць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам. “Ніякі ён не прэзідэнт – чалавек, які ненавідзіць свой народ, – заявіў музыка. – Я просты чалавек, не палітык, але цяпер я ведаю, што трэба біцца, у мяне няма іншага выйсця, я адчуваю радасць жыцця ад гэтага”.

Праз негалосную забарону выступаў гурта “Ляпіс Трубяцкой” апошнім часам вымушаны канцэртаваць за мяжою, перадусім – у Расеі. 10 верасня ў Санкт-Пецярбургу была прэзентаваная новая канцэртная праграма “Грай”, а 30 верасня “Ляпісы” сыграюць яе ў Маскве.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары