Статкевіч атрымаў вытворчую траўму


Былы кандыдат на прэзідэнта трапіў у медсанчастку Шклоўскай калоніі.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч. Паводле яе, падчас працы на лесапільні ў Шклоўскай калоніі Статкевіч атрымаў вытворчую траўму. “Нам стала вядома, што яму пры падцягванні бярвення да пільні прыціснула руку. Яго змясцілі ў медсанчастку, на руку накладзены гіпс”, – сказала Адамовіч.

“Я сёння накіравала зварот адміністрацыі Шклоўскай калоніі з патрабаваннем тэлефанавання. Ад 4 жніўня ад Статкевіча няма ніякіх вестак, за выключэннем ягонай сустрэчы з адвакатам. Я хачу больш ведаць пра стан ягонага здароўя”, – заявіла жонка палітыка.

У межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. у Менску Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

belsat.eu

Стужка навінаў